Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2018, 09:43

Рух парома цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне адкрыты ў тэставым рэжыме

12 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Рух парома цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне адкрыты ў тэставым рэжыме, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці РУП "Гомельаўтадар" Дзяніс Ясько.

"Напярэдадні паром паспяхова прайшоў выпрабаванні, завершаны неабходныя ўзгадненні. У тэставым рэжыме паром пачаў работу сёння раніцай", - адзначыў Дзяніс Ясько.

Паромная пераправа будзе працаваць паралельна з дзеючым пантонным мостам.

Пасля праходжання тэставага рэжыму будзе складзены графік руху парома. "Неабходна ўлічыць многія фактары, у тым ліку тое, колькі часу спатрэбіцца для загрузкі і разгрузкі транспарту", - падкрэсліў субяседнік.

За адзін рэйс паром даўжынёй 70 м і грузападымальнасцю 1 тыс. т можа пераправіць 39 пасажыраў, а таксама 4-5 грузавых аўтамабіляў або 20-25 легкавых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі