Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 ліпеня 2016, 15:02

Рух грузавікоў будзе ўскладнены ў пункце пропуску "Бераставіца" з 28 ліпеня па 4 жніўня

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рух грузавога транспарту будзе ўскладнены ў пункце пропуску "Бераставіца" з 28 ліпеня па 4 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

"З 28 ліпеня па 4 жніўня 2016 года ў аўтадарожным пункце пропуску "Бераставіца" праводзяцца работы па рамонце асфальтабетоннага пакрыцця. У сувязі з гэтым у названы перыяд на тэрыторыі пункта пропуску ўскладнены рух грузавых транспартных сродкаў", - растлумачылі ў прэс-службе.

У ДМК парэкамендавалі перавозчыкам улічваць гэту інфармацыю пры перасячэнні граніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі