Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2016, 17:01

Рух грамадскага транспарту на ўчастку вул.Багдановіча ў Мінску зменіцца 1-2 кастрычніка

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў сувязі з асфальтаваннем вул. М.Багдановіча на ўчастку ад пл. Бангалор да вул. Някрасава 1-2 кастрычніка ўносяцца змяненні ў работу пасажырскага транспарту. Такая інфармацыя размешчана на сайце дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс", паведамляе БЕЛТА.

Рух тралейбусных маршрутаў нумар 34 (з боку ДС "Ангарская-4"), нумар 53 (з боку ДС "Малінаўка-4") арганізуецца да ДС "Карастаянавай" (з захаваннем дзеючых інтэрвалаў руху).

Работа тралейбуснага маршруту нумар 46 будзе адменена.

Рух аўтобусаў маршруту нумар 133 арганізуецца:

1 кастрычніка - у напрамку ДС "Карбышава" па вул. Арлоўскай, Карастаянавай, Някрасава, М.Багдановіча і далей па маршруце без выканання прыпыначных пунктаў на змененым участку, у напрамку ДС "Вяснянка" - без змяненняў,

2 кастрычніка - у напрамку ДС "Вяснянка" па вул. М.Багдановіча, Някрасава, Карастаянавай, Арлоўскай і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта "Някрасава" па вул. Някрасава, у напрамку ДС "Карбышава" - без змяненняў.

Только 2 кастрычніка:

рух прыгарадных маршрутаў, што рухаюцца з ДС "Карастаянавай" да прыпыначнага пункта "Пл. Бангалор", арганізуецца па вул. Карастаянавай, Сурганава з разваротам на пл. Бангалор і далей па маршрутах (без змянення працягласці);

рух аўтобусаў прыгарадных маршрутаў нумар 212, 240, 244 з боку ДС "Славінскага" арганізуецца па вул. Валгаградскай, Я.Коласа, Сурганава і далей па маршрутах (без змянення працягласці).

У мэтах кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту нумар 946 "ДС Зялёны Луг-7 - пл. Мяснікова" па трасе тралейбуснага маршруту нумар 46 са змяненнем маршруту руху на ўчастку ад прыпыначнага пункта "Пл. Бангалор" да прыпыначнага пункта "Ізмайлаўскі":

1 кастрычніка - у напрамку ДС "Зялёны Луг-7" па вул. М.Багдановіча, Сурганава, Л.Беды, Някрасава, М.Багдановіча з выкананнем усіх прыпынкаў на змененым участку (у напрамку пл. Мяснікова - без змяненняў);

2 кастрычніка - у напрамку пл. Мяснікова па вул. М.Багдановіча, Някрасава, Л.Беды, Сурганава, М.Багдановіча з выкананнем усіх прыпынкаў на змененым участку (у напрамку ДС "Зялёны Луг-7" - без змяненняў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі