Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2017, 13:49

Рух гарадскога транспарту на ўчастку вул. Рафіева ў Мінску часова закрываецца 8 і 9 красавіка

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з дарожна-будаўнічымі работамі і часовым закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. Рафіева ад вул. Алібегава да ДС "Паўднёвы Захад" у Мінску 8 і 9 красавіка ўносяцца змяненні ў работу пасажырскага транспарту, паведамілі БЕЛТА ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

Так, рух тралейбусаў маршруту нумар 39 на ўчастку ад вул. Я.Брыля да ДС "Паўднёвы Захад" арганізуецца па праспекце Газеты "Звязда", вул. Голубева ў абодвух напрамках. Рух тралейбусаў маршруту нумар 52 з боку вул. Гарэцкага арганізуецца па вул. Алібегава, праспекце Дзяржынскага, вул. Голубева, праспекце Газеты "Звязда", вуліцах Любімава, Рафіева, Ясеніна ў абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў маршруту нумар 23 на ўчастку ад вул. Я.Брыля да вул. Рафіева арганізуецца па праспекце Газеты "Звязда", вул. Голубева з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку ў абодвух напрамках. Рух аўтобусаў маршрутаў нумар 83Э ад вул. Гарэцкага да вул. Рафіева арганізуецца па вул. Алібегава, праспекце Газеты "Звязда", вул. Голубева ў абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку ПП "Рафіева" і "ДС Паўднёвы Захад".

Рух аўтобусаў маршрутаў нумар 1134-ТК ад вул. Гарэцкага да вул. Рафіева арганізуецца па вул. Алібегава, праспекце Газеты "Звязда", вул. Голубева ў абодвух напрамках. Рух аўтобусаў маршруту нумар 1026-ТК у напрамку ГЦ "Ждановічы" будзе ажыццяўляцца па вул. Рафіева, Голубева, праспекце Газеты "Звязда", вул. Алібегава і далей па маршруце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі