Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 жніўня 2017, 12:41

Роўмінг у ЕАЭС могуць адмяніць у 2018-2019 гадах

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Роўмінг у Еўразійскім эканамічным саюзе могуць адмяніць у 2018-2019 гадах. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы Расіі (ФАС) Анатоль Галамолзін у эфіры тэлеканала РБК, паведамляе БЕЛТА.

"Мы лічым, што ёсць магчымасць на працягу 2018-2019 гадоў гэту праблему вырашыць", - адзначыў Анатоль Галамолзін.

Як паведамлялася раней, Еўразійская эканамічная камісія працуе над абнуленнем кошту роўмінгу на тэрыторыі ЕАЭС. Такая магчымасць прапрацоўваецца сумесна з мабільнымі аператарамі дзяржаў - членаў ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі