Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лістапада 2017, 19:55

РНПЦ анкалогіі плануе пастаўляць радыефармпрэпараты ў Калінінградскую вобласць

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава плануе пастаўляць радыефармпрэпараты ў Калінінградскую вобласць, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка.

У Калінінградскай вобласці праектуецца такі анкалагічны цэнтр. У сувязі з гэтым Валерый Малашка лічыць актуальным супрацоўніцтва ў плане пастаўкі беларускіх радыефармпрэпаратаў, якія вырабляюцца ў РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Прычым для расійскіх калег гэта будзе выгадна па цане. А магчымасць хуткай іх дастаўкі дасць магчымасць наладзіць супрацоўніцтва на пастаяннай аснове і на ўзаемавыгадных умовах.

У Беларусі сістэма аказання анкалагічнай дапамогі выбудавана пачынаючы з пярвічнага звяна. У РНПЦ анкалогіі сканцэнтраваны ўсе тыя магчымасці і тэхналогіі, якія сёння прапануюць лепшыя сусветныя клінікі. Паводле слоў міністра, медыкі гатовы дзяліцца вопытам і напрацоўкамі з замежнымі калегамі. А структура арганізацыі анкалагічнай службы можа быць мадэллю, у тым ліку для Калінінградскай вобласці.

Супрацоўніцтва паміж гэтым рэгіёнам і Беларуссю ў сферы аховы здароўя на гэты момант не з'яўляецца дастаткова глыбокім. Пакуль гэта адзінкавыя кааперацыйныя сувязі паміж установамі аховы здароўя, навуковымі цэнтрамі, што праяўляецца ў абмене студэнтамі, навуковымі супрацоўнікамі. Рэалізуюцца адзінкавыя праекты. Візіт дэлегацыі з Калінінградскай вобласці ў першую чаргу прызначаны актывізаваць узаемадзеянне. У прыватнасці, прапануецца наладзіць супрацоўніцтва па лячэнні анкапацыентаў, накіроўваць расійскіх грамадзян на абследаванне ў Мінск. Бакам трэба будзе вызначыць агульныя інтарэсы і распрацаваць перспектыўныя напрамкі, у тым ліку ў галіне лекавага забеспячэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі