Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2017, 14:00

Рэспубліканскі педсавет праходзіць у Мінску

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі педагагічны савет праходзіць у Мінску, паведамляе БЕЛТА.

У першы дзень педсавета праводзяцца пасяджэнні тэматычных секцый, круглыя сталы. Спецыялісты абмяркоўваюць шырокае кола пытанняў, у тым ліку сучасныя падыходы да павышэння якасці дашкольнай адукацыі, уклад, які здольна ўнесці прафадукацыя ў інавацыйнае развіццё беларускай эканомікі, асноўныя напрамкі для вышэйшай школы. Акрамя таго, у цэнтры ўвагі - развіццё інклюзіўнай адукацыі, актуальныя аспекты сацыяльнай, выхаваўчай, ідэалагічнай работы ў сучасных умовах, падрыхтоўка педагагічных кадраў.

Рэспубліканскі педсавет прадоўжыць сваю работу 24 жніўня на пленарным пасяджэнні. Яго ўдзельнікі змогуць таксама азнаёміцца з выстаўкай эфектыўнага педагагічнага вопыту, творчых дасягненняў педагогаў, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, узораў новых тэхналогій у сферы адукацыі.

У педсавеце прымаюць удзел амаль 1 тыс. педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і галіновага прафсаюза. Мэта форуму - вызначыць задачы на 2017/2018 навучальны год, абмеркаваць канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі на кароткатэрміновы да 2020 года і доўгатэрміновы (да 2030-га) перыяды.

Галоўны пасыл гэтых канцэптуальных падыходаў - у пераходзе на абавязковую ўсеагульную сярэднюю адукацыю. Такі крок, як адзначалі ў Мінадукацыі, выступіць гарантам паспяховай сацыялізацыі беларускай моладзі. У Кодэксе аб адукацыі закладзены заканадаўчы калідор для гэтай навацыі. Агульную сярэднюю адукацыю ў Беларусі атрымліваюць практычна ўсе выпускнікі школ, ліцэяў і каледжаў, што сведчыць аб гатоўнасці грамадства да такога кроку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі