Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 жніўня 2017, 19:09

Рэспубліканскі педагагічны савет пройдзе 23-24 жніўня ў Мінску

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі педагагічны савет пройдзе 23-24 жніўня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі.

У савеце прымуць удзел каля 1 тыс. педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і галіновага прафсаюза.

"Мэта форуму - вызначыць задачы на 2017/2018 навучальны год, абмеркаваць канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі на кароткатэрміновы да 2020 года і доўгатэрміновы (да 2030-га) перыяды", - адзначылі ў Мінадукацыі.

Галоўны пасыл гэтых канцэптуальных падыходаў - у пераходзе на абавязковую ўсеагульную сярэднюю адукацыю. У міністэрстве адзначылі, што такі крок выступіць гарантам паспяховай сацыялізацыі беларускай моладзі. У Кодэксе аб адукацыі закладзены заканадаўчы калідор для гэтай навацыі. Агульную сярэднюю адукацыю ў Беларусі атрымліваюць практычна ўсе выпускнікі школ, ліцэяў і каледжаў, што сведчыць аб гатоўнасці грамадства да такога кроку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі