Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2016, 17:04

Рэспубліканскі баль выпускнікоў пройдзе 28 чэрвеня

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі адбудзецца 28 чэрвеня. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун, у свяце прымуць удзел 222 лепшыя выпускнікі ВНУ краіны.

Плануецца, што ў гэты дзень выпускнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да стэлы "Мінск - горад-герой", а вечарам віноўнікі ўрачыстасці з 52 ВНУ краіны збяруцца ў адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14.

У Год культуры свята пройдзе незвычайна - у гістарычным стылі. Сярод запрошаных - лепшыя выпускнікі ўніверсітэтаў Беларусі, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Усяго беларускія ВНУ ў бягучым годзе выпусцяць больш як 80 тыс. спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і магістраў. У Беларусі функцыянуюць 43 дзяржаўныя і 9 прыватных устаноў вышэйшай адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі