Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2016, 12:23

Рэканструкцыя кінатэатраў "Перамога" і "Масква" запланавана ў Год культуры ў Мінску

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Год культуры ў Мінску пачнецца рэканструкцыя і будаўніцтва аб'ектаў культуры. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік Мінгарвыканкама адзначыў, што ў 2016 годзе пачнуцца праектныя работы па рэканструкцыі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Запланавана рэканструкцыя з рэстаўрацыяй кінатэатра "Перамога". У гэтым годзе пачнуцца работы па рэканструкцыі з капітальным рамонтам кінатэатра "Масква". Завершыцца капітальны рамонт будынка Палаца культуры "Лошыцкі" ў Ленінскім раёне сталіцы. Акрамя таго, прадугледжваецца завяршыць работы па рэканструкцыі будынка былога маладзёжнага тэатра з прыбудовай і перапланіроўкай па вул. Машэрава, 33.

Гэтыя мерапрыемствы ўключаны ў план мерапрыемстваў па правядзенні Года культуры ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі