Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2017, 17:23

Рэгістрацыя на ЦТ у Беларусі пачнецца 2 мая

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгістрацыя на ЦТ у Беларусі пачнецца 2 мая, паведаміў журналістам першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэрміны правядзення рэгістрацыі на ЦТ захаваны тыя ж, якія і былі, - гэта з 2 мая па 1 чэрвеня. Мы плануем, што ў цэлым тэрміны ўступнай кампаніі не будуць змяняцца", - сказаў Вадзім Богуш. Ён дадаў, што змяненнямі ў правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі прадугледжваецца магчымасць арганізацыі да трох рэзервовых дзён ЦТ для тых, хто па ўважлівых прычынах не змог здаць тэсціраванне ў асноўныя дні. Раней быў толькі адзін рэзервовы дзень для правядзення ЦТ.

Паводле слоў першага намесніка міністра, новаўвядзенні ў правілы прыёму наўрад ці моцна паўплываюць на тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў цэлым. Механізм уступнай кампаніі застаецца ранейшым. Застаецца этап, звязаны з рэгістрацыяй на ЦТ, здачай адпаведных уступных іспытаў, а таксама этап прыёму дакументаў у прыёмныя камісіі навучальных устаноў, конкурснага адбору і залічэння.

Вадзім Богуш нагадаў, што спачатку традыцыйна падводзяцца папярэднія вынікі ўступнай кампаніі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, затым - у сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі. Такім чынам, усё лета прысвечана даволі актыўнай рабоце па адборы абітурыентаў для навучання ва ўстановах адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі