Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2018, 19:36

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва выраслі на 1,5 працэнта

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-лістападзе 2017 года склалі 101,5 працэнта да ўзроўню студзеня-лістапада 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 62,6 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 8,2 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) - 23,9 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,3 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі