Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2017, 10:17

Развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Міжнародным саюзам электрасувязі абмеркавана ў Рэспубліцы Карэя

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Міжнародным саюзам электрасувязі (МСЭ) абмеркавана на перагаворах міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргея Папкова з генеральным сакратаром МСЭ Хаўлінем Чжаа на буйнейшым міжнародным ІКТ-форуме "МСЭ Тэлекам - 2017", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінсувязі.

Так, абмеркаваны пытанні, звязаныя з міжнароднымі тэндэнцыямі развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на сучасным этапе і далейшым развіццём супрацоўніцтва Беларусі з МСЭ. У прыватнасці, на сустрэчы разгледжаны пытанні эфектыўнага выкарыстання магчымасцей саюза для забеспячэння ўзгодненага ўзаемадзеяння дзяржаў - членаў МСЭ па бягучым парадку дня развіцця сусветнага рынку ІКТ, а таксама далейшым пашырэнні ўкладу Беларусі па павышэнні статусу занальнага аддзялення МСЭ ў Маскве. Абмеркаваны магчымасці правядзення на тэрыторыі Беларусі тэматычных мерапрыемстваў па пытаннях развіцця ІКТ пры падтрымцы Міжнароднага саюза электрасувязі і рэалізацыі перспектыўных сумесных праектаў.

Міністр на круглым стале па актуальных пытаннях развіцця лічбавай эканомікі і праводзімай у свеце лічбавай трансфармацыі выступіў з дакладам аб трансфармацыі сектара ІКТ у Беларусі. Таксама Сяргей Папкоў правёў перагаворы з кіраўніцтвам Міністэрства навукі, ІКТ і перспектыўнага развіцця Рэспублікі Карэя, у час якіх абмеркаваў пытанні далейшай работы створанага ў Беларусі беларуска-карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій і рэалізацыі сумесных праектаў па нацыянальнай сістэме беспапяровага гандлю, электронных архіваў і інш.

Сусветнае мерапрыемства Міжнароднага саюза электрасувязі "МСЭ Тэлекам - 2017" праходзіць 25-28 верасня ў Пусане (Рэспубліка Карэя). Удзел у форуме прымаюць прадстаўнікі дзяржорганаў і галіны ІКТ з усяго свету. У ходзе мерапрыемства разглядаюцца пытанні развіцця лічбавай эканомікі і пабудовы "разумнага" лічбавага грамадства, падтрымкі і садзейнічання развіццю малых і сярэдніх прадпрыемстваў, пачынаючых кампаній, прадпрымальніцтва і інавацыйных цэнтраў як важнейшых зацікаўленых бакоў у лічбавай эканоміцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі