Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лістапада 2017, 12:21

Развіццё нарматворчай дзейнасці ў Беларусі абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала ў Мінску

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё нарматворчай дзейнасці ў Беларусі абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала "20 гадоў сучаснай нарматворчасці: дасягненні і перспектывы", які прайшоў сёння ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў у Мінску з удзелам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерыя Міцкевіча, паведамляе БЕЛТА.

У дыскусіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, Канстытуцыйнага суда, Вярхоўнага суда, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Міністэрства юстыцыі, Беларускай натарыяльнай палаты, Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры.

Удзельнікі круглага стала разгледзелі асноўныя вынікі і напрамкі развіцця нарматворчай дзейнасці ў Беларусі, абмеркавалі праблемныя пытанні падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў у сістэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных ураду. Прадметам абмеркавання сталі таксама пытанні правядзення крыміналагічнай экспертызы праектаў прававых актаў, практыка дзейнасці натарыята, праблемы правапрымянення з пункту гледжання грамадзян і адвакатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі