Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лютага 2017, 19:34

Раўкоў: над нашай зямлёй мірнае неба, і гэта самае галоўнае дасягненне

22 лютага, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Над нашай зямлёй мірнае неба, і гэта самае галоўнае дасягненне, заявіў сёння журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Узброеныя Сілы святкуюць чарговы дзень нараджэння. Да гэтай даты мы падышлі з добрымі вынікамі. Цяпер на палігонах нашай краіны мноства воінскіх часцей выконваюць вучэбна-баявую задачу ў рамках комплекснай праверкі боегатоўнасці. Над нашай зямлёй мірнае неба, і гэта самае галоўнае дасягненне. Я ўпэўнены, што мы і ў далейшым пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта, Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь забяспечым спакойнае жыццё і працу нашага народа", - сказаў Андрэй Раўкоў.

Выступаючы сёння ў Палацы Рэспублікі на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, міністр адзначыў, што гэта свята даўно заняло пачэснае месца сярод самых шануемых і нясе ў сабе сімвалічнае яднанне мінулага і сучаснага. "Гэта свята ўсяго беларускага народа, які захоўвае пераемнасць традыцый самаадданага служэння Айчыне і дэманструе на працягу ўсёй сваёй гісторыі такія яркія якасці і каштоўнасці, як доблесць, мужнасць і патрыятызм. Гэтыя якасці правераны часам. Менавіта яны далі магчымасць атрымаць перамогу ў самай бязлітаснай вайне XX стагоддзя, забяспечыць мір на нашай зямлі", - падкрэсліў Андрэй Раўкоў

У Беларусі ганарацца подзвігам Чырвонай Арміі, што ўнесла вырашальны ўклад у канчатковы разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў і выратаванне народаў Еўропы. У гэтай перамозе ёсць вялікі ўклад і беларускага народа. "Яскравы прыклад самаадданага служэння Айчыне - пасляваенная гісторыя Беларускай ваеннай акругі, якая з'яўлялася важнейшым фактарам падтрымання стратэгічнага парытэту на нашай планеце. У 1979-1989-х гадах воіны акругі прымалі ўдзел у аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі народу Афганістана, стаўшы ўзорам выканання воінскага абавязку. У пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў ходзе глабальных геапалітычных трансфармацый перад беларускім народам паўстала пытанне будучага: быць нашай рэспубліцы суверэннай і незалежнай дзяржавай ці знікнуць з палітычнай карты свету. Менавіта ў гэты перыяд правяраліся на трываласць маральныя якасці абаронцаў Радзімы, усіх грамадзян нашай краіны", - звярнуў увагу міністр.

Тое, што ў Беларусі надзейна забяспечаны бяспека, мір і згода, з'яўляецца бясспрэчным фактам навейшай гісторыі. "Несумненна, так будзе і ў далейшым, для гэтага ў нас ёсць усё неабходнае. Гэта падтрымліваемая народам моцная ўлада і палітыка кіраўніцтва краіны, накіраваная на бескампрамісную абарону нацыянальных інтарэсаў, гэта наша гераічная гісторыя і высокі патрыятызм беларускага народа, гэта ваенная арганізацыя дзяржавы і Узброеныя Сілы, здольныя надзейна адстаяць суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад нашай краіны", - сказаў на заканчэнне Андрэй Раўкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі