Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2018, 12:55

Раўкоў і Карпенка абмеркавалі ўдасканаленне работы цэнтраў дапрызыўнай падрыхтоўкі

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў і міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час сустрэчы абмеркавалі пытанні ўдасканалення работы цэнтраў дапрызыўнай падрыхтоўкі, што функцыянуюць ва ўстановах сярэдняй адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў ваенным ведамстве.

У час размовы, якая адбылася пасля азнаямлення з работай цэнтраў дапрызыўнай падрыхтоўкі Савецкага і Ленінскага раёнаў, дзеючых у мінскіх сярэдніх школах нумар 122 і нумар 47, міністры абмеркавалі пытанні паляпшэння якасці падрыхтоўкі маладых людзей да службы ва Узброеных Сілах, выхавання ў іх пачуцця асабістай адказнасці перад дзяржавай, матывацыі да ваеннай службы, паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы.

"Месцы дапрызыўнай падрыхтоўкі з'яўляюцца цэнтрам ваенна-патрыятычнага выхавання юных грамадзян нашай краіны. Навучэнцы спасцігаюць азы ваеннай навукі, ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі, іншыя армейскія прамудрасці. Удасканаленне іх дзейнасці неабходна ажыццяўляць з улікам сучасных патрабаванняў, яны павінны працаваць на канкрэтны вынік, дабіваючыся павышэння інтарэсу людзей да службы ў арміі", - адзначылі ў Міністэрстве абароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі