Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2017, 13:14

Раўкоў: да 2020 года ў Беларусі завершаць стварэнне мабільнай арміі, здольнай процістаяць новым выклікам

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да 2020 года завершыцца стварэнне мабільнай арміі, здольнай процістаяць новым выклікам. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў, паведамляе БЕЛТА.

Міністр падкрэсліў, што аптымізацыя беларускай арміі - гэта перш за ўсё працэс пастаяннай адаптацыі да сучасных умоў, а не проста скарачэнне, як гэта часта ўспрымаецца. "Галоўнай мэтай да 2020 года мы вызначылі стварэнне кампактнай, мабільнай, высокападрыхтаванай і добра аснашчанай арміі, здольнай процідзейнічаць новым выклікам і пагрозам, у тым ліку так званым гібрыдным", - сказаў ён.

"Вынікам мы бачым павышэнне баявой магутнасці Узброеных Сіл за кошт павелічэння баявога кампанента пры адначасовым пазбаўленні ад незапатрабаваных структур, выбарачнага пераўзбраення на новыя комплексы ўзбраення і ваеннай тэхнікі, дзе прыярытэт будзе аддадзены сістэмам кіравання, разведкі, інфармацыйнага проціборства, радыёэлектроннай барацьбы, проціпаветранай абароны, ракетным войскам і артылерыі, а таксама сілам спецыяльных аперацый", - дадаў Андрэй Раўкоў.

Вынікі гэтай работы міністр вызначыў так - сучасныя Узброеныя Сілы адпавядаюць сённяшнім рэаліям забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў ваеннай сферы і з'яўляюцца важнейшым сродкам стратэгічнага стрымання, прадухілення вайны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі