Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2018, 14:13

Распрацоўка беларускіх вучоных дасць магчымасць знізіць колькасць солі ў каўбасе без страты смаку

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вучоныя распрацавалі сумесь з прыпраў, што дае магчымасць знізіць колькасць солі ў каўбасах без страты смакавых якасцей. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміла загадчыца аддзела тэхналогій мясных прадуктаў Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Святлана Гардынец.

"На сённяшні дзень нашым інстытутам сумесна з прадпрыемствам "Унітэхпрам БДУ" распрацаваны спецыяльныя сумесі, якія даюць магчымасць знізіць парог салявой адчувальнасці і колькасць кухоннай солі на 30 працэнтаў у каўбасных вырабах. Гэта даволі вялікі сегмент мясных прадуктаў - каля 70 працэнтаў ад агульнага асартыменту", - сказала яна.

Як растлумачыла Святлана Гардынец, аснова сумесі будзе складацца з прыпраў: каляндры, часнаку, мускатнага арэха і інш. "Сумесь дае магчымасць захаваць колер і смак каўбасы, пры гэтым зніжаецца колькасць дабаўленай солі. Распрацоўка прайшла выпрабаванні ў Інстытуце фізіялогіі НАН, дзе былі пацверджаны прафілактычныя ўласцівасці кампазіцыі. Прадукцыя з яе выкарыстаннем будзе рэкамендавацца для прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў. Гэта інфармацыя будзе пазначана на этыкетцы вырабу", - адзначыла загадчык аддзела.

Яна выказала надзею, што ў хуткім часе беларускія мясакамбінаты асвояць выпуск вараных каўбас з выкарыстаннем вострай сумесі або па распрацаванай у інстытуце рэцэптуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі