Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2019, 12:49

Расійскі ваенна-гістарычны лагер "Барадзіно" ўпершыню прыме на адпачынак брэсцкіх кадэтаў

15 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Група брэсцкіх кадэтаў адправіцца 17 ліпеня на адпачынак у ваенна-гістарычны лагер "Барадзіно-2019" пад Масквой, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны консул Расіі ў Брэсце Ігар Канякін.

Прапанова паступіла ад Дзяржаўнага Барадзінскага ваенна-гістарычнага музея-запаведніка, пры якім дзейнічае адзін з буйнейшых палатачных лагераў для школьнікаў. Дзеці з Беларусі прыедуць сюды ўпершыню. Паездка стала ўзнагародай для 20 лепшых навучэнцаў кадэцкіх класаў СШ нумар 35 Брэста - пераможцаў гарадскога агляду-конкурсу строю і песні. У Мажайскі раён кадэты адправяцца ў суправаджэнні двух выхавальнікаў. Расходы па знаходжанні беларускай групы бяруць на сябе арганізатары (музей-запаведнік і Міністэрства культуры Расіі).

Профільная змена ў палатачным лагеры "Барадзіно-2019" прадоўжыцца 14 дзён - з 18 па 31 ліпеня. На гэты час сюды з'едуцца 600 падлеткаў ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў з 40 расійскіх рэгіёнаў. Разам з равеснікамі беларускія падлеткі будуць знаёміцца з ваенна-гістарычнай спадчынай, наведваць інтэрактыўныя пляцоўкі, спаборнічаць у сіле і спрыце, вучыцца самастойнасці ва ўмовах палатачнага лагера. У праграме запланаваны сустрэчы з цікавымі людзьмі, экскурсіі, піянерскія кастры.

Як расказала дырэктар СШ нумар 35 Галіна Анішчук, у першыя выхадныя верасня таксама плануецца паездка брэсцкіх кадэтаў на Міжнародны ваенна-гістарычны фестываль "Дзень Барадзіна". Кульмінацыяй маштабнага свята стане ваенна-гістарычная рэканструкцыя самых яркіх эпізодаў Барадзінскай бітвы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі