Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Расіяне называюць самай дружалюбнай краінай Беларусь - апытанне

Грамадства 14.06.2018 | 11:40
Фота з архіва
Фота з архіва

14 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расіяне называюць самай дружалюбнай краінай Беларусь. Аб гэтым сведчаць даныя даследавання, праведзенага сацыёлагамі "Левада-цэнтра", паведамляе БЕЛТА.

Паводле апытання, Беларусь назвалі самым блізкім сябрам і саюзнікам Расіі 49 працэнтаў рэспандэнтаў. У пяцёрку найбольш дружалюбных краін увайшлі таксама Кітай (40 працэнтаў), Казахстан (32 працэнты), Сірыя (21 працэнт) і Індыя (19 працэнтаў).

Найбольш недружалюбнай да Расіі дзяржавай удзельнікі апытання лічаць ЗША: гэты пункт гледжання падзяляюць 78 працэнтаў рэспандэнтаў. Далей ідуць Украіна (49 працэнтаў), Вялікабрытанія (38 працэнтаў), Латвія (26 працэнтаў) і Польшча (24 працэнты).

Апытанне было праведзена з 24 па 30 мая па рэпрэзентатыўнай усерасійскай выбарцы гарадскога і сельскага насельніцтва аб'ёмам за 1600 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшыя ў 136 населеных пунктах 52 суб'ектаў РФ.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дынаміка змянення стаўкі рэфінансавання НБ РБ Нацыянальны банк зніжае стаўку рэфінансавання ў Беларусі з 27 чэрвеня на 0,5 працэнтнага пункта да 10% гадавых. Апошні раз стаўка рэфінансавання змянялася 14 лютага 2018 года.