Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 жніўня 2018, 16:47

Рашэнні па колькасці штату дзяржустановы павінны прымацца з улікам эфектыўнасці - Качанава

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнні па колькасці штату ў дзяржустановах павінны прымацца з улікам павышэння эфектыўнасці работы. Аб гэтым сёння журналістам заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта пераканана, што рашэнні наконт колькасці павінны прымацца такім чынам, каб быў вынік, менавіта ён ляжыць у аснове. "Работа павінна быць эфектыўнай. Нельга гэта (скарачэнне. - Заўвага БЕЛТА) рабіць без канца, інакш аб эфектыўнасці гаварыць цяжка, але і залішне раздутымі штаты таксама быць не павінны", - сказала Наталля Качанава.

Сёння ў кожнага кіраўніка дзяржаўнай установы ёсць права прымаць рашэнне аб скарачэнні колькасці работнікаў, калі ён лічыць, што можна працаваць меншымі сіламі. Пры гэтым усё, што будзе сэканомлена, пойдзе на зарплату работнікаў гэтай установы. Цяпер у краіне крыху больш за 37 тыс. дзяржаўных служачых, і на фоне замежных краін гэта няшмат, падкрэсліла Наталля Качанава. Напрыклад, у Адміністрацыі Прэзідэнта працуюць 118 чалавек, у сферу адказнасці якіх уваходзіць шырокае кола пытанняў, такая ж сітуацыя і на ўзроўні рэгіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі