Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2017, 19:55

Радыё "Мір" стала лаўрэатам прэміі "Лідар года - 2017"

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Радыё "Мір" стала лаўрэатам прэміі "Лідар года - 2017", паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі.

Радыё "Мір" атрымала Гран-пры ў спецыяльнай намінацыі "СМІ для спажыўцоў" з фармулёўкай "за прафесіяналізм і аб'ектыўнасць, крэатыўны падыход і бездакорную бізнес-рэпутацыю". Дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" Уладзімір Пярцоў узнагароджаны прэміяй "Лідар кіравання" з фармулёўкай "за высокі прафесіяналізм, прагрэсіўныя ідэі і эфектыўнае кіраванне".

Цырымонія ўручэння прэміі адбылася напярэдадні. У ліку яе лаўрэатаў і прызёраў каля 50 паспяховых беларускіх прадпрыемстваў па вытворчасці тавараў, прадуктаў харчавання і аказанні паслуг.

Прэмія "Лідар года" - штогадовая ўзнагарода. Лаўрэатаў вызначае экспертны савет. У яго склад уваходзяць вядучыя прадстаўнікі бізнес-супольнасцей, профільных міністэрстваў і ведамстваў, масмедыя і навукі Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі