Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 кастрычніка 2019, 16:01

Работа прызыўных камісій па новых правілах ідзе планава - Раўкоў

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа прызыўных камісій ідзе планава, паведаміў міністр абароны Андрэй Раўкоў, адказваючы на пытанне аб рэалізацыі закона "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр пракаменціраваў ход асенняга прызыву па новых правілах. "Работа прызыўных камісій, паводле маёй інфармацыі, ідзе планава, нейкіх асаблівых праблем няма", - сказаў ён. Узнікаючыя пытанні вырашаюцца ў рабочым парадку.

"Прызыўнікоў будзе больш, для гэтага і прымаліся папраўкі. Гэта баявая гатоўнасць арміі", - дадаў Андрэй Раўкоў.

Як паведамлялася, закон уводзіць прынцып аднаразовасці прадастаўлення адтэрміноўкі для прадаўжэння адукацыі. Пры гэтым захаваны ўсе адтэрміноўкі па стане здароўя, сямейным становішчы і іншыя, што прадастаўляліся раней.

Таксама закон абмяжоўвае прыняцце на дзяржаўную службу, службу ў органах сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі грамадзян, якія не прайшлі воінскую службу, не маючы на тое законных падстаў (ухіліліся ад прызыву).

Законам унесена змяненне ў Кодэкс аб адукацыі. Цяпер выпускнікі, якія атрымалі месца работы па размеркаванні або накіраваны на работу ў адпаведнасці з дагаворам аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста, пры добраахвотным паступленні на воінскую службу па кантракце і якія праслужылі не менш за тэрмін абавязковай работы, вызваляюцца ад пакрыцця ў рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку.

Усе адтэрміноўкі для прадаўжэння адукацыі, прадастаўленыя да ўступлення ў сілу закона, будуць захоўвацца да страты падстаў, па якіх яны атрыманы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі