Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2018, 20:00

Работа па спыненні карупцыі ў Беларусі і далей будзе прынцыповай, адкрытай і публічнай - Качанава

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа па спыненні карупцыі ў Беларусі і далей будзе прынцыповай, максімальна адкрытай і публічнай. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава.

"Работа па спыненні карупцыі і далей будзе прынцыповай, максімальна адкрытай і публічнай. Кожны, хто служыць толькі ўласным інтарэсам, панясе пакаранне па ўсёй строгасці закону", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Паводле яе слоў, у краіне прадаўжаецца работа па прадухіленні карупцыйных злачынстваў. Яна праводзіцца пастаянна, сістэмна і ахоплівае ўсе сферы - ад рэальнага сектара эканомікі, сацыяльнай сферы да дзяржаўнага кіравання.

"Галоўнае патрабаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да кіраўнікоў усіх узроўняў - сумленная і прыстойная работа на карысць краіны і беларускага народа, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Менавіта такая задача ставіцца кіраўнікам пры іх назначэнні на дзяржаўныя пасады, і менавіта па гэтым крытэрыі даецца прынцыповая ацэнка іх працоўнай дзейнасці".

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта канстатавала, што ў нашым грамадстве да гэтага часу яшчэ сустракаюцца абуральныя выпадкі карупцыйных злачынстваў. Кожны факт атрымлівае шырокае асвятленне ў СМІ, а тыя, хто пераступіў закон, - непрыманне ў грамадстве. Асабліва ў тых выпадках, калі хабарніцтва і карупцыя выкрываюцца ў важных для насельніцтва сферах і закранаюць інтарэсы многіх грамадзян - ахове здароўя, адукацыі, транспарце.

"Так, у бягучым годзе раскрыта злачынная дзейнасць службовых асоб у сістэме Мінтранса, Мінэнэрга, Міністэрства аховы здароўя, Мінгарвыканкаме. На жаль, і ў Адміністрацыі Прэзідэнта быў выкрыты такі факт - спынена злоўжыванне службовым становішчам з боку начальніка аддзела", - дадала яна.

"Гэта сведчыць толькі аб адным - перад законам усе роўныя, даравання нікому не будзе, нягледзячы на пасады, рангі або былыя заслугі", - рэзюмавала Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі