Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2018, 11:40

Пытанні размеркавання выпускнікоў абмяркоўваліся на асабістым прыёме грамадзян у Саўміне

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш правёў асабісты прыём грамадзян і іх прадстаўнікоў у Савеце Міністраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Грамадзяне звярталіся па пытаннях размеркавання выпускнікоў і выплаты сродкаў за навучанне, работы прыёмных бацькоў і арганізацыі работы з апякунскімі сем'ямі, дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі, удасканалення заканадаўства аб гарантыях сацыяльнай абароны дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама па пытаннях метадычных распрацовак для дашкольных устаноў адукацыі.

У прэс-службе ўдакладнілі, што з улікам праведзенага абмеркавання заяўнікам дадзены адпаведныя растлумачэнні. Звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, будуць разгледжаны ва ўстаноўленым парадку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі