Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 снежня 2016, 19:46

Прыпыненне продажу білетаў БЧ праз інтэрнэт не звязана з работай "Белтэлекама" - Шайбакоў

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыпыненне продажу білетаў праз інтэрнэт на сайце БЧ не звязана з работай "Белтэлекама", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП "Белтэлекам" Вадзім Шайбакоў.

"Мы паднялі статыстыку за перыяд, пазначаны на сайце Беларускай чыгункі, каналы сувязі "Белтэлекама" знаходзіліся і знаходзяцца ў гэты момант у рабочым стане. Збояў у рабоце сёння не ўзнікала", - падкрэсліў Вадзім Шайбакоў.

Як паведамлялася, БЧ папярэдзіла, што з 16.55 8 снежня былі закрыты продаж і вяртанне білетаў у сістэме продажу праязных дакументаў праз інтэрнэт па тэхнічных прычынах. У якасці магчымай прычыны называліся праблемы з сувяззю ў "Белтэлекама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі