Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2016, 16:28

Прыпынак аўтобусаў каля станцыі метро "Уручча" ў напрамку Калодзішчаў пераносіцца з 24 жніўня

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыпынак аўтобусаў нумар 31 і нумар 172Э каля станцыі метро "Уручча" ў Мінску ў напрамку пасёлка Калодзішчы пераносіцца з 24 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс".

Прыпынак названых аўтобусаў пераносіцца на пляцоўку для прыгарадных маршрутаў каля станцыі метро "Уручча". На прадпрыемстве адзначылі, што мэта новаўвядзенняў - паляпшэнне абслугоўвання пасажыраў і сумяшчэнне месца пасадкі ў аўтобусы.

Акрамя таго, з 12 верасня "Мінсктранс" прыпыняе па панядзелках, аўторках, серадах і чацвяргах рух аўтобусаў па маршруце Мінск-Навагрудак праз Стоўбцы. Размова ідзе аб рэйсах адпраўленнем з Мiнска ад аўтавакзала "Цэнтральны" ў 8.10 і з Навагрудка ў 17.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі