Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2018, 10:57

Прымяненне новых узораў узбраення адпрацуюць на вучэнні часці ВПС і войскаў ППА Беларусі

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прымяненне новых узораў узбраення адпрацуюць на вучэнні воінскія часці ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

З 7 жніўня па 2 верасня на тэрыторыі Беларусі і на базе 185-га цэнтра баявой падрыхтоўкі і баявога прымянення Паветрана-касмічных сіл Расіі (палігон Ашулук) праводзіцца аператыўна-тактычнае вучэнне з баявой стральбой з асабовым складам воінскіх часцей ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Беларусі, якія ўваходзяць у склад адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА дзвюх краін

Беларускія ваенныя на практыцы апрабуюць новыя прыёмы і спосабы прымянення падраздзяленняў у адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прад'яўляюцца да вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах. "Таксама будуць адпрацаваны пытанні баявога прымянення новых і мадэрнізаваных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ва ўмовах актыўных перашкод у ходзе барацьбы з высокадакладнымі сродкамі паражэння і ўдарнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі", - адзначылі ў Мінабароны.

На вучэнні будуць адпрацаваны пытанні завяршэння падрыхтоўкі войскаў да вядзення баявых дзеянняў, адбіцця ўдараў паветранага праціўніка, перадыслакацыі ў новыя пазіцыйныя раёны. На палігоне Ашулук ваенныя выканаюць баявыя пускі зенітных кіруемых ракет.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі