Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 жніўня 2017, 10:01

Прыярытэты развіцця адукацыі расстаўлены правільна, важна не памыліцца ў выбары шляхоў іх рэалізацыі - рэктар МДЛУ

25 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прыярытэты далейшага развіцця адукацыі расстаўлены правільна, цяпер важна не памыліцца ў выбары шляхоў іх рэалізацыі. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА ўдзельнік Рэспубліканскага педагагічнага савета рэктар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Баранава.

Рэктар адзначыла, што асаблівую значнасць праведзенаму педсавету надаў удзел Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які вельмі дакладна абазначыў праблемныя пытанні ў рабоце адукацыйнай сістэмы, а таксама вызначыў асноўныя вектары яе развіцця на перспектыву. Наталля Баранава лічыць, што рухацца наперад трэба акуратна, узважваючы рашэнні, якія павінны прыносіць толькі карысць працэсу адукацыі.

Пленарнае пасяджэнне Рэспубліканскага педагагічнага савета прайшло ў незвычайным дыскусійным фармаце. Кожны з удзельнікаў мог не проста расказаць аб хвалюючых яго праблемах, але і задаць пытанні Прэзідэнту. На кожнае з пастаўленых пытанняў Аляксандр Лукашэнка даў канкрэтныя адказы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі