Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лістапада 2017, 14:39

Прыёмы грамадзян міністрамі дапамагаюць дзейсна вырашаць набалелыя пытанні - меркаванне

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыёмы грамадзян міністрамі дапамагаюць дзейсна вырашаць набалелыя пытанні. Такое меркаванне выказалі карэспандэнту БЕЛТА муж і жонка Непес і Вольга пасля прыёму, які правёў 3 лістапада ў Савеце Міністраў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Валерый Малашка.

Непес, будучы замежным грамадзянінам, у гэтым годзе скончыў інтэрнатуру на платнай аснове і цяпер хацеў бы размеркавацца ўрачом у Слаўгарадскую ЦРБ. У гэтай установе аховы здароўя цяпер працуе ўрачом агульнай практыкі яго жонка Вольга. Бальніца практычна ўкамплектавана спецыялістамі, аднак ёсць кадравая неабходнасць у хірургу і эндаскапісце. У бальніцы зацікаўлены ў супрацоўніку, галоўны ўрач гатова яго ўзяць. Больш таго, муж і жонка плануюць застацца жыць і працаваць у Слаўгарадзе.

Азнаёміўшыся з сітуацыяй, міністр адобрыў праходжанне маладым чалавекам інтэрнатуры па агульнай хірургіі з умовай заключэння дагавора са Слаўгарадскай ЦРБ на перыяд работы не менш за пяць гадоў. "Мы задаволены рашэннем. Нават не чакалі. Калі ехалі на прыём, не думалі, што адказ будзе станоўчым. Але нам не адмовілі - пытанне вырашылі нам на карысць. Мы вельмі задаволены", - адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА Вольга. Калі чалавек ужо страціў надзею і не ведае, куды звярнуцца, такія прыёмы проста неабходны, дадала яна.

Усяго на прыём да міністра сёння запісаліся 27 чалавек. Значная частка пытанняў датычылася садзейнічання ў аказанні дапамогі ў лячэнні. У прыватнасці, мінчанка звярнулася наконт лячэння анказахворвання. Ёй было праведзена хірургічнае ўмяшанне, пазней выявіліся праблемы са шчытападобнай залозай - была яшчэ адна аперацыя. Аднак далейшае праз час даследаванне паказала, што ёсць метастаз. Жанчына прасіла паскорыць правядзенне неабходнай тэрапіі. З улікам сітуацыі міністр даручыў правесці кансіліум, пры неабходнасці прапанаваць пацыентцы шпіталізацыю і выбудаваць план лячэння. Аб выніках праінфармуюць Міністэрства аховы здароўя.

Іншыя звароты грамадзян датычыліся такіх пытанняў, як пераразмеркаванне, закупка назначанага рэспубліканскай камісіяй інсуліну "Хумалог", нязгода з выстаўленым дыягназам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі