Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Прыёмы грамадзян даюць магчымасць атрымаць дакладную інфармацыю з першых вуснаў - меркаванне

Грамадства 14.02.2018 | 12:35

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыёмы грамадзян даюць магчымасць атрымаць дакладную інфармацыю з першых вуснаў. Такое меркаванне сёння выказалі журналістам работнікі ААТ "МАПІД" пасля сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вядучы інжынер спецыялізаванага ўпраўлення 205 ААТ "МАПІД" Людміла Русак прыйшла на прыём з пытаннем аб пашырэнні прамысловай зоны ў раёне вуліц Гарэцкага і Шаранговіча. Яе і іншых мінчан, якія жывуць тут, цікавіць магчымы ўплыў на экалогію. "Адказ атрымала зразумелы, праблема вырашаемая, - адзначыла вядучы інжынер. - Такія прыёмы важныя, яны даюць магчымасць атрымаць праўдзівую і дакладную інфармацыю". Людміла Русак дадала, што размова з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта праходзіла ў добразычлівай атмасферы.

Застаўся задаволены і электразваршчык Завода буйнапанэльнага домабудавання нумар 1 Іван Галаў. Да Наталлі Качанавай ён звярнуўся з жыллёвым пытаннем - і ў бліжэйшы час яно будзе разгледжана станоўча. Прыёмы грамадзян важны, таму што любы жадаючы можа звярнуцца непасрэдна да чыноўнікаў высокага ўзроўню, расказаць аб сваіх праблемах, атрымаць з першых вуснаў адказы на пытанні, якія цікавяць, перакананы рабочы.

Усяго на прыём да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта запісаліся 9 чалавек, якія працуюць у ААТ "МАПІД". Звароты датычыліся сферы адукацыі, працоўных адносін і інш. Наталля Качанава выслухала ўсіх, дала падрабязныя растлумачэнні па кожнай канкрэтнай сітуацыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Цукровая галіна Беларусі Валавы збор цукровых буракоў у 2017 годзе: Брэсцкая вобласць - 914 тыс. т (ураджайнасць - 441 ц/га); Гродзенская - 1 807,3 тыс. т (531 ц/га); Мінская - 1 971,3 тыс. т (508 ц/га); Магілёўская - 234,7 тыс. т (368 ц/га).