Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2018, 16:49

Прыдарожны сэрвіс у Беларусі арыентуюць на арганізацыю шматфункцыянальных аб'ектаў

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыдарожны сэрвіс у Беларусі арыентуюць на арганізацыю шматфункцыянальных аб'ектаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Аляксандр Галаўнёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пытанне аб планах па развіцці прыдарожнага сэрвісу Аляксандр Галаўнёў адказаў: "Упор будзе рабіцца на стварэнне максімальна комплексных аб'ектаў. Размова ідзе не абавязкова аб гасцініцах, магчыма размяшчэнне, напрыклад, душавых кабін. Гэта паслуга асабліва запатрабавана сярод дальнабойшчыкаў. Акцэнт ставіцца таксама на стылістычную індывідуальнасць аб'ектаў, якасць абслугоўвання і г.д. Гэта натуральны працэс, які зыходзіць з рэальнай ацэнкі ўласных патрэбнасцей і з улікам міжнароднага вопыту".

Аляксандр Галаўнёў таксама падкрэсліў, што цяпер задача па павелічэнні колькасці аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу не з'яўляецца першараднай. "Наступным этапам разглядаем аптымізацыю месцаў размяшчэння. Раней гаварылі, што паміж аб'ектамі павінна быць адлегласць не меншая за пэўную колькасць кіламетраў. Сёння разумеем, што, калі паміж аб'ектамі сэрвісу 30 км, навошта ствараць яшчэ адзін праз 15 км і прыводзіць тым самым да нездаровай канкурэнцыі, якая падрывае бізнес? Гэта вельмі сур'ёзная праблема, таму гаварыць аб тым, што далей мы будзем ісці па напрамку павелічэння колькасці аб'ектаў, няправільна".

У Беларусі па стане на 1 студзеня 2018 года на аўтадарогах агульнага карыстання дзейнічалі 482 АЗС, 75 гасцініц, уключаючы атэлі і кемпінгі, 44 мыйныя пункты, 91 ахоўная стаянка, 537 прадпрыемстваў гандлю, 602 пункты агульнага карыстання, 82 пункты тэхнічнай дапамогі і СТА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі