Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2017, 15:25

Пры аптымізацыі важна скараціць да мінімуму перыяд непрацаўладкавання вызваленых работнікаў - Касцевіч

21 ліпеня, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Пры аптымізацыі важна скараціць да мінімуму перыяд непрацаўладкавання вызваленых работнікаў. Аб гэтым сёння заявіла ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час візіту міністр наведала лідскае ААТ "Лакафарба", дзе азнаёмілася з развіццём вытворчасці і арганізацыяй работы з кадрамі.

"Аптымізацыя абгрунтавана, частка дапаможных вытворчасцей пераводзіцца на аўтсорсінг, ідзе мадэрнізацыя, тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства. Мая задача - убачыць, што адбываецца з працоўнымі рэсурсамі, як праводзіцца перападрыхтоўка, як падхопліваюцца людзі для таго, каб іх працаўладкаваць", - заявіла Ірына Касцевіч. Міністр падкрэсліла, што ў выпадку з аптымізацыяй важна скараціць да мінімуму перыяд непрацаўладкавання для вызваленых работнікаў. Задача міністэрства працы, службаў занятасці - падхапіць гэтых людзей, спрацаваць на апярэджанне.

Рост заработнай платы строга ўвязаны з прадукцыйнасцю працы, яе неабходна сапраўды зарабіць. "Сярод сярэдніх і вялікіх прадпрыемстваў 444 тыс. рабочых месц маюць зарплату звыш Br1 тыс. Усе аблвыканкамы падрыхтавалі і адпрацавалі графікі па прасоўванні па гэтым паказчыку. Але мы павінны разумець, што задача пастаўлена ў цэлым па краіне", - адзначыла Ірына Касцевіч. У бюджэтнай сферы дасягнуць паказчыка можна нарошчваннем пазабюджэтнага складніка там, дзе гэта магчыма, а таксама працэсамі аптымізацыі, лічыць міністр.

У час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць Ірына Касцевіч наведала дом самастойнага сумеснага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. Таксама міністр працы і сацыяльнай абароны азнаёмілася з умовамі пражывання і работы ў КСУП "Ёдкі-Агра" асоб, адноўленых у дзеяздольнасці ў Лідскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, наведала сам інтэрнат.-0-

Фота Леаніда Шчаглова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі