Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2017, 15:55

Пры Адміністрацыі Прэзідэнта створана група экспертаў для ўдзелу ў падрыхтоўцы важнейшых заканадаўчых актаў

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі створана група экспертаў для ўдзелу ў падрыхтоўцы важнейшых заканадаўчых актаў. Такое рашэнне змешчана ў распараджэнні кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ад 14 ліпеня 2017 года нумар 70ра. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.

У склад групы ўвайшлі вядомыя вучоныя і высокакваліфікаваныя практычныя работнікі. У ліку іх задач - падрыхтоўка экспертных заключэнняў пасля разгляду праектаў заканадаўчых актаў і прагназаванне вынікаў іх прыняцця. Таксама эксперты будуць распрацоўваць рэкамендацыі па ўдасканаленні заканадаўства і нарматворчай дзейнасці.

Група экспертаў будзе працаваць на грамадскіх пачатках. Экспертныя заключэнні, падрыхтаваныя па выніках яе работы, будуць выкарыстоўвацца пры падрыхтоўцы матэрыялаў для даклада кіраўніку дзяржавы адпаведных праектаў заканадаўчых актаў, растлумачылі ў НЦПІ.

"Утварэнне групы экспертаў дасць магчымасць максімальна выкарыстоўваць дасягненні сучаснай юрыдычнай навукі і навуковыя метады пазнання пры падрыхтоўцы важнейшых заканадаўчых актаў", - адзначылі ў цэнтры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі