Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 ліпеня 2017, 18:22

Пропускі ў пагранічную зону РФ на сумесным участку граніцы для грамадзян Беларусі ўводзіць не плануецца - ДПК

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пропускі ў пагранічную зону Расіі, устаноўленую ўздоўж дзяржаўнай граніцы з Беларуссю, для беларусаў уводзіць не плануецца. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.

На Федэральным партале праектаў нарматыўных прававых актаў 3 ліпеня размешчаны праект загада Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі "Аб зацвярджэнні Правіл пагранічнага рэжыму", якім вызначаюцца правілы пагранічнага рэжыму ў пагранічнай зоне, у тым ліку правілы ўезду (праходу), часовага знаходжання і перамяшчэння асоб і транспартных сродкаў у пагранічнай зоне РФ. "Якіх-небудзь пропускаў (спецпропускаў) для ўезду, праходу ў пагранічную зону Расійскай Федэрацыі, устаноўленую ўздоўж дзяржаўнай граніцы з Беларуссю, для беларускіх грамадзян праектам гэтага загада не прадугледжваецца", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік ДПК.

Антон Бычкоўскі звярнуў увагу, што згодна з праектам загада "ўезд (праход) у пагранічную зону па дакументах, якія засведчваюць асобу, ажыццяўляецца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, што накіроўваюцца ў пагранічную зону, устаноўленую ўздоўж расійска-беларускага ўчастка дзяржаўнай граніцы".

Інфармацыя, распаўсюджаная рознымі крыніцамі ў інтэрнэце, аб тым, што беларусы будуць уязджаць па спецпропусках у пагранічную зону з боку Расіі з 1 кастрычніка, не мае пад сабой падстаў, падкрэсліў Антон Бычкоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі