Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2017, 16:57

Пропуск праз граніцу ў пункце "Каменны Лог" будзе ўскладнены на некалькі гадзін 19 верасня

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пропуск праз граніцу ў пункце "Каменны Лог" будзе ўскладнены на некалькі гадзін 19 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

"У сувязі з адключэннем электраэнергіі для правядзення рамонтных работ 19 верасня ў пункце пропуску "Каменны Лог" з 09.00 да 13.00 будзе абмежаваны пропуск праз дзяржаўную граніцу асоб і транспартных сродкаў. Просім пры планаванні свайго маршруту ўлічваць гэту інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі