Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 красавіка 2016, 17:37

Профільнае навучанне пачнуць пашыраць у беларускіх школах з новага навучальнага года

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Профільнае навучанне пачнуць пашыраць у беларускіх школах з новага навучальнага года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі па актуальных пытаннях развіцця сістэмы адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, сістэма адукацыі ў школах павінна будавацца так, каб да дзясятага класа кожны вучань вызначаўся, як ён хоча далей удасканальваць свае веды: па інжынерным, прыродазнаўчанавуковым, медыцынскім або іншым напрамку. "Інакш кажучы мы будзем ісці па шляху паглыблення і пашырэння профільнага навучання, разумеючы пад гэтым, што сюды ўкладваецца і паняцце прафесійна-тэхнічнага навучання таксама", - сказаў Міхаіл Жураўкоў.

Галоўнай задачай профільнага навучання будзе падрыхтаваць вучня да здачы цэнтралізаванага тэсціравання і паступлення ў ВНУ. "Па профільных педагагічных класах унесены прапановы, каб іх выпускнікі мелі перавагі перад іншымі абітурыентамі пры паступленні ў педагагічныя ВНУ", - дадаў міністр.

Што датычыцца прапаноў па развіцці вышэйшых навучальных устаноў, якія прапрацоўваюцца ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, кіраўнік ведамства адзначыў, што Прэзідэнт даручыў яшчэ раз узгадніць усе навацыі з усімі зацікаўленымі структурамі.

"Таму мы яшчэ раз уважліва прапрацуем прапановы, якія датычацца бакалаўрыята, магістратуры, новых падыходаў да вызначэння статусу вышэйшай навучальнай установы. Калі ўсё будзе гатова, падрабязна данясём шырокай грамадскасці аб тым, што засталося ў новай рэдакцыі кодэкса", - растлумачыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі