Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2017, 12:42

Продаж алкаголю будзе абмежаваны ў Мінску 30 мая і 10 чэрвеня

17 мая, Минск /Кар. БЕЛТА/. Продаж алкаголю будзе абмежаваны ў Мінску 30 мая і 10 чэрвеня. Гэта замацавана рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта нумар 1306 ад 20 красавіка 2017 года, якое сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

З 8.00 30 мая да 8.00 31 мая і з 8.00 10 чэрвеня да 8.00 11 чэрвеня на тэрыторыі Мінска будзе абмежаваны продаж алкагольных напіткаў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напіткаў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 працэнтаў і больш), за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання на разліў. Гэта мера прымаецца ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Акрамя таго, рознічны гандаль півам і слабаалкагольнымі напіткамі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш як 7 працэнтаў на тэрыторыі Мінска не ажыццяўляецца ў гандлёвых аб'ектах з 8.00 30 мая да 8.00 31 мая і з 8.00 10 чэрвеня да 8.00 11 чэрвеня.

Гэта рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі