Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 снежня 2016, 16:01

Прэс-канферэнцыя да Года навукі пройдзе 26 снежня ў прэс-цэнтры БЕЛТА

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя на тэму "Год навукі ў Беларусі" пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 26 снежня ў 15.00.

Указам Прэзідэнта 2017 год аб'яўлены ў Беларусі Годам навукі. Такое рашэнне прынята з мэтай павышэння ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэння спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміравання міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу. У Год навукі дзейнасць урада, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выканаўчай улады, галіновых арганізацый будзе накіравана на развіццё айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі, падтрымку творчых маладых вучоных і спецыялістаў. Важным складнікам вызначана ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйная дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык, дырэктар выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў акадэмік НАН, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Гапоненка, начальнік аддзела навукі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Васіль Філанюк, прадстаўнікі вузаўскай навукі.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Акрэдытавацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце

pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацвярджэння. Адрас прэс-цэнтра: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі