Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 ліпеня 2019, 12:18

Прэс-канферэнцыя аб значэнні II Еўрапейскіх гульняў для развіцця турызму ў Беларусі пройдзе ў БЕЛТА 25 ліпеня

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Значэнне II Еўрапейскіх гульняў для Беларусі: імідж, турызм, інфраструктура" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 25 ліпеня ў 14.30.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной; намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў, старшыня савета Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Іван Чура, старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Піліп Гулы, прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Удзельнікі раскажуць пра ўплыў мультыспартыўных спаборніцтваў на развіццё турызму ў Беларусі, падвядуць асноўныя вынікі Гульняў па прыёме турыстаў, наведвальнасці спартыўных спаборніцтваў і цырымоній адкрыцця і закрыцця, рабоце транспарту, бяспецы, продажы сувенірнай прадукцыі.

Акрэдытацыя СМІ абавязкова. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі