Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2019, 14:16

Прэс-канферэнцыя аб выніках аздараўлення дзяцей у летні перыяд пройдзе ў БЕЛТА 17 кастрычніка

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя аб выніках аздараўлення дзяцей у летні перыяд 2019 года адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 17 кастрычніка ў 14.30.

У Беларусі налічваецца 146 стацыянарных дзіцячых лагераў, з улікам арандуемай базы - 175. У час летніх канікулаў у лагерах з дзённым і кругласутачным знаходжаннем аздаравіліся 392 тыс. школьнікаў.

Летняя аздараўленчая кампанія прайшла на добрым узроўні. Колькасць школьнікаў, якія аздаравіліся ў дзіцячых лагерах, узрасла да 41,5 працэнта. У параўнанні з мінулым летам у іх адпачылі на 11 тыс. чалавек больш.

Аб прыярытэтах летняй аздараўленчай кампаніі, арганізацыі работы стацыянарных загарадных аздараўленчых лагераў, асаблівасцях адпачынку сацыяльна слабаабароненых катэгорый дзяцей раскажуць у час прэс-канферэнцыі прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04 (+Viber, Telegram), электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі