Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2017, 17:37

Прэс-канферэнцыя аб перспектывах развіцця кардыялагічнай дапамогі ў Беларусі пройдзе ў БЕЛТА 28 верасня

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя аб перспектывах развіцця кардыялагічнай дапамогі ў Беларусі пройдзе 28 верасня ў 11.00 у прэс-цэнтры БЕЛТА.

Сучасная кардыялогія - высокатэхналагічная галіна, якая актыўна ўкараняе інавацыйныя тэхналогіі. Якія з іх найбольш запатрабаваны ў Беларусі? Як развіваецца кардыяхірургічная дапамога ў рэгіёнах? Ці даступны высокатэхналагічныя аперацыі іх жыхарам? Ці плануецца пашырыць практыку па адкрыцці міжраённых кардыяцэнтраў ва ўсіх абласцях? Якія метады будуць выкарыстоўвацца для навучання насельніцтва базавым навыкам аказання першай дапамогі? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Дуброўскі, дырэктар РНПЦ "Кардыялогія", акадэмік НАН Беларусі, галоўны пазаштатны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Мрочак, загадчык лабараторыі неадкладнай і інтэрвенцыйнай кардыялогіі РНПЦ "Кардыялогія", к.м.н., галоўны пазаштатны рэнтгенэндаваскулярны хірург Міністэрства аховы здароўя Валерый Стальмашок, загадчык лабараторыі артэрыяльнай гіпертаніі РНПЦ "Кардыялогія" к.м.н. Вольга Паўлава, урач-кардыяхірург кардыяхірургічнага аддзялення нумар 2 РНПЦ "Кардыялогія" к.м.н. Вадзім Шумавец.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-00-58, (029) 679-66-75, электроннай пошце: pressuser@belta.by, esolonenko@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі