Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лістапада 2017, 17:39

Прэс-канферэнцыя аб падрыхтоўцы і падтрымцы навуковых кадраў у Беларусі пройдзе ў БЕЛТА 17 лістапада

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Будучае беларускай навукі: падрыхтоўка і падтрымка навуковых кадраў" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 17 лістапада ў 11.00.

Выжыванне любой дзяржавы ў эпоху імклівага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага развіцця залежыць непасрэдна ад узроўню яе навуковага патэнцыялу і ўключэння навукі ў вырашэнне сацыяльна-эканамічных задач. У Беларусі з савецкіх часоў склалася і падтрымліваецца моцная навуковая школа, многія дасягненні беларускіх вучоных атрымліваюць шырокае міжнароднае прызнанне. У той жа час у апошнія гады ў краіне наспела праблема абнаўлення навуковых кадраў, прыцягнення моладзі ў навуку. Аб рабоце па ўдасканаленні сістэмы ўзнаўлення навуковых кадраў, мерах па павышэнні ўзроўню эканамічнай і сацыяльнай абароненасці вучоных, механізмах укаранення распрацовак маладых вучоных, развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі навуковых кадраў раскажуць прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі