Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Прэс-канферэнцыя аб абыходжанні з адпрацаванымі масламі пройдзе ў БЕЛТА 15 мая

Грамадства 11.05.2018 | 13:10

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя на тэму "Удасканаленне сістэмы абыходжання з адпрацаванымі масламі ў Беларусі як частка плана дзеянняў па пераходзе да зялёнай эканомікі" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 15 мая ў 11.00.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Сазонава, дырэктар РУП "Бел НДЦ "Экалогія" Руслан Міхалевіч і дырэктар ЗТАА "ДВЧ-Менеджмент" Ігар Сафонаў.

У час прэс-канферэнцыі будуць прадстаўлены вынікі даследавання па праблеме абыходжання з адпрацаванымі масламі ў Беларусі. У рамках даследавання вучоныя таксама прааналізавалі перадавы замежны вопыт і выпрацавалі рэкамендацыі па стварэнні ў Беларусі эфектыўнай сістэмы збору і экалагічна бяспечнага выкарыстання адпрацаваных масел.

У адпаведнасці з класіфікацыяй адходаў, прынятай у Беларусі, адпрацаваныя маслы аднесены да ўмерана небяспечных. Трапляючы ў навакольнае прыроднае асяроддзе, яны толькі часткова трансфармуюцца ў выніку прыродных працэсаў. Асноўная іх частка з'яўляецца крыніцай забруджвання глебы, вадаёмаў і атмасферы, аказвае шкоднае ўздзеянне на чалавека. У той жа час адпрацаваныя маслы - каштоўны прадукт нафтаперапрацоўкі, і сучасныя тэхналогіі дазваляюць і рэгенерыраваць, ачысціць і ўключыць у далейшы гаспадарчы абарот, што з'яўляецца найбольш рацыянальным спосабам іх выкарыстання.

У Беларусі штогод утвараюцца дзясяткі тысяч тон адпрацаваных масел, і, паводле прагнозаў, іх аб'ём будзе расці. На думку вучоных, каб пазбегнуць неабарачальных змяненняў у прыродным асяроддзі, а таксама нанясення рэальнай шкоды здароўю насельніцтва, неабходна прымаць меры па ўпарадкаванні збору і перапрацоўкі такіх адходаў.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Медыцына Беларусі ў лічбах У Беларусі функцыянуюць 1580 медыцынскіх арганізацый.