Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2018, 19:23

Правілы добраўпарадкавання мемарыялаў і воінскіх пахаванняў зацверджаны ў Беларусі

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правілы добраўпарадкавання мемарыялаў, помнікаў воінскай славы, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 17 верасня 2018 года нумар 675, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Як растлумачылі ў Саўміне, дакумент прыняты для забеспячэння захаванасці гэтых аб'ектаў і падтрымання ў належным парадку.

Згодна з правіламі, рашэнні, якія датычацца ўтрымання, добраўпарадкавання і падтрымання ў належным санітарным стане мемарыялаў, помнікаў воінскай славы, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў і прылеглых да іх тэрыторый, прымаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага і пярвічнага тэрытарыяльных узроўняў.

Мерапрыемствы па добраўпарадкаванні фінансуюцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Асобы, вінаватыя ў прычыненні шкоды мемарыялам, помнікам воінскай славы, воінскім пахаванням і пахаванням ахвяр войнаў, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі