Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Праваахоўнікі Беларусі і Кітая абмяняліся вопытам забеспячэння парадку пры масавых мерапрыемствах

Грамадства 06.12.2017 | 19:22

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўнікі Беларусі і Кітая абмяняліся вопытам забеспячэння грамадскага парадку пры масавых мерапрыемствах, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

Беларусь наведала дэлегацыя Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая на чале з намеснікам начальніка Дэпартамента па кантролі за дысцыплінай Пэн Мінхаем. Госці сустрэліся з супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. "У час сустрэчы размова ішла аб розных аспектах практычнага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, разглядаліся тэмы выяўлення і спынення правапарушэнняў, учыняемых супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, а таксама ажыццяўлення кантролю за арганізацыяй дзяржаўнай аховы службовых асоб і іх блізкіх, - расказалі ў МУС. - Бакі абмяняліся вопытам работы ў забеспячэнні грамадскага парадку ў час правядзення вялікіх масавых мерапрыемстваў, выкараненні карупцыі, падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў".

Начальнік галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Андрэй Паршын адзначыў, што адносіны паміж дзвюма краінамі выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства і імкліва развіваюцца як у палітычнай і эканамічнай, так і ў праваахоўнай галіне. Падпісаны ў мінулым годзе Пратакол аб узаемадзеянні паміж МУС Беларусі і МГБ КНР на 2017-2018 гады стаў важным дапаўненнем міжведамаснай нарматыўнай прававой базы.

У сваю чаргу Пэн Мінхай падкрэсліў важнасць гэтай сустрэчы і дадаў, што беларускіх і кітайскіх праваахоўнікаў звязваюць дружалюбныя адносіны, якія бакі маюць намер развіваць у далейшым. Паводле слоў кіраўніка кітайскай дэлегацыі, цяперашні візіт у Беларусь якраз прадугледжвае замацаванне дасягнутых дамоўленасцей.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як траціць грошы беларуская сям'я У студзені-верасні 2017 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі склалі Br965,2 у месяц. Br226,7 прыпадае на ўклады, падаткі, узносы і расходы на асабістую падсобную гаспадарку.