Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 кастрычніка 2017, 09:53

Прапановы аб пераглядзе тэрмінаў за распаўсюджванне наркотыкаў уважліва вывучаюцца - МУС

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапановы аб пераглядзе тэрмінаў пакарання за распаўсюджванне наркотыкаў уважліва вывучаюцца. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Андрэй Саладоўнікаў у час прамой тэлефоннай лініі газеты "7 дней" у прэс-цэнтры БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці змякчэння пакарання для тых, хто пападаецца ўпершыню з невялікімі дозамі наркотыкаў на так званым бытавым збыце, ён адзначыў: "Такія ініцыятывы разглядаюцца сёння ў дзяржаўных органах. Але гаварыць аб тым, што ў бліжэйшы час адбудуцца змяненні, дачасна. На гэты момант ініцыятывы разглядаюцца, абагульняюцца і будуць даложаны Прэзідэнту".

Андрэй Саладоўнікаў падкрэсліў, што сітуацыя, звязаная з распаўсюджваннем наркотыкаў, няпростая. "І вынікі прынятых дзяржавай мер па прафілактыцы і недапушчэнні распаўсюджвання наркаманіі на тэрыторыі Беларусі даюць нам права гаварыць аб тым, што яны адэкватныя існуючай сітуацыі", - перакананы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі