Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2018, 16:56

Практычна ўсе гімназіі Мінска адкрыюць першыя класы

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Практычна ўсе гімназіі Мінска, за выключэннем трох, у новым навучальным годзе будуць набіраць першыя класы, паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Наталля Іванова, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

У Беларусі адменены ўступныя іспыты для паступлення ў гімназіі на базавым узроўні. Гімназічныя класы з павышаным узроўнем навучання будуць выключна ў 10-11-х класах.

"Пачатковыя класы прадугледжаны ва ўсіх гімназіях Мінска. Чакаецца, што навучальныя планы ў іх будуць супадаць з навучальнымі планамі агульнаадукацыйных школ. Раней гімназічная адукацыя пачыналася з другой ступені. У пяці гімназіях пачатковых школ не было, у дзвюх з іх (гімназіі нумар 27 і нумар 13 Фрунзенскага раёна) будуць набіраць вучняў у першыя класы. Тры гімназіі - нумар 41, 42 і 25 - пакуль не плануюць набор першакласнікаў у сувязі з правядзеннем капітальнага рамонту або ўмовамі размяшчэння вучняў", - адзначыла Наталля Іванова.

Таксама яна пракаменціравала інфармацыю, што з'явілася ў СМІ, аб неабходнасці прапіскі для таго, каб трапіць у першыя класы гімназій. "Мне здаецца, што сітуацыя значна перабольшана. У адпаведнасці з заканадаўствам не так проста прапісацца. Неабходнасць такіх дзеянняў выклікае яшчэ больш сумненняў, паколькі ў раёнах праводзіцца ўлік пражываючых дзяцей. Усе дамы замацаваны за пэўнымі ўстановамі адукацыі, ніводнае дзіця не засталося без месца", - сказала Наталля Іванова.

Разам з тым, паводле яе слоў, у некаторых бацькоў ёсць свае пажаданні ў выбары школ і гімназій. І яны могуць іх рэалізаваць пры наяўнасці свабодных месцаў. "Але не трэба ствараць ажыятажу, улічваючы, што навучальныя планы цяпер аднолькавыя. Асаблівую перавагу павінна мець зручнасць для дзіцяці, той мікрараён, дзе дзіця пражывае", - лічыць спецыяліст.

Як паведамлялася раней, у Мінску вызначаны пералікі жылых дамоў (мікрараёнаў), замацаваных за гімназіямі. Інфармацыя размешчана на сайтах упраўленняў адукацыі раённых адміністрацый сталіцы.

Усяго ў Мінску налічваецца 50 гімназій, адна гімназія-каледж, два ліцэі, 176 сярэдніх школ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі