Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2017, 15:31

Прахадныя балы пры паступленні ў ВНУ ў гэтым годзе могуць вырасці - эксперт

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прахадныя балы пры паступленні ў ВНУ ў гэтым годзе могуць вырасці. Аб гэтым заявіў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА ў час брыфінгу па змяненнях правіл прыёму ў ВНУ і ССНУ адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ, дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Вячаслаў Малафееў.

"Прахадныя балы пры паступленні ў ВНУ ў гэтым годзе могуць вырасці. Вядома, гэта не закране спецыяльнасці з высокім прахадным балам", - лічыць ён.

Вячаслаў Малафееў назваў некалькі прычын магчымага росту прахадных балаў. "Выпускнікоў школ у гэтым годзе будзе больш, чым у мінулым. Кантрольныя лічбы прыёму будуць скарочаны ў невялікім аб'ёме, паколькі Міністэрства адукацыі рэкамендуе ВНУ скарачаць набор па пэўных групах спецыяльнасцей. Усё разам, хутчэй за ўсё, прывядзе да таго, што конкурс пры паступленні ў гэтым годзе будзе больш напружаным і прахадныя балы вырастуць", - расказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі