Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2016, 11:25

Прагноз надвор'я на 31 мая: дажджы і моцны вецер

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У асобных раёнах Беларусі 31 мая чакаюцца навальніцы, у дзённы час узмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў у секунду, месцамі па Брэсцкай вобласці - моцныя дажджы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Будзе пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па паўднёва-заходняй палавіне кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах рэспублікі навальніцы. Вецер усходні 5-10 метраў за секунду, парывы да 14 метраў у секунду, днём месцамі да 15-18 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 12-17 градусаў, днём будзе ад 22 да 28 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі